19 5 2024 |
|
ЭКСКЛЮЗИВ
НАШ ПАРТНЕР
РАССЫЛКА
|
Иванау
Спрадвечны сюжэт - адзін мужчына і дзве закаханыя ў яго жанчыны. Любоўны трохкутнік, крызіс сярэдняга ўзросту - усё гэта ў класічным, сучасным і вечным спектаклі па п'есе вялікага рускага драматурга. Ці заўжды трэба трымацца імкненняў свайго сэрца? Казаць тое, што думаеш? А калі ўсё гэта прыносіць блізкім толькі боль? Што рабіць, калі душа жадае перамен, але абавязак надзейна прыкоўвае да смяротна хворай жанчыны, якую ўжо не кахаеш? А зараз іншая - юная, чыстая, закаханая - згодная чакаць столькі, колькі спатрэбіцца, і прынесці сябе ў ахвяру… Але ж першая жонка таксама ахвяравала ўсім. І ён таксама быў шчаслівы з ёй. Куды ўсё знікае? Чаму каханне ператварылася ў цяжкое бярэмя? Ці магчымае шчаслівае каханне? У чым сэнс жыцця і ці варта яго шукаць? Пастаноўка Валерыя Анісенкі, кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай. |
|
BelarusToday.info • Copyright Magic 1999 - 2013 |
|